filename stringlengths 13 13 | text stringlengths 4 186 | audio audioduration (s) 0.38 14.3 |
|---|---|---|
chunk_001.mp3 | Вольга Гапеева. Camel Travel. | |
chunk_002.mp3 | Раман. Чытае Уладзімір Лісоўскі.Глава першая. | |
chunk_003.mp3 | Ісык-Куль.Паважаныя пасажыры! | |
chunk_004.mp3 | Наш самалёт прызямліўся ў горадзе-героі Фрунзэ. | |
chunk_005.mp3 | Тэмпература за вокнамі дваццаць тры градусы вышэй за нуль. | |
chunk_006.mp3 | Просьба заставацца на сваіх месцах да поўнага спынення самалёта. | |
chunk_007.mp3 | "Ого, | |
chunk_008.mp3 | горад-герой", — падумала я. | |
chunk_009.mp3 | — “Вось табе і на!” | |
chunk_010.mp3 | Лятаць на самалётах я ніколі не баялася, | |
chunk_011.mp3 | бо мама прывучала мяне да іх, калі я яшчэ здымала пакой у яе ўнутры. | |
chunk_012.mp3 | Таму чарговае падарожжа па небе не выклікала ў мяне ніякіх эмоцый. | |
chunk_013.mp3 | А вось горад-герой у спалучэнні з магічным словам | |
chunk_014.mp3 | “Фрунзэ” гучала загадкава і ганарліва. Увогуле маё дзяцінства было ўздоўж і ўпоперак | |
chunk_015.mp3 | прасякнута ваенна-патрыятычнай тэматыкай. | |
chunk_016.mp3 | Хоць быў ужо канец васьмідзясятых, і Савецкі Саюз плаўна каціўся ў пекла. | |
chunk_017.mp3 | Але сёе-тое я паспела адхапіць ад старога рэжыму. | |
chunk_018.mp3 | У школе настаўніца першая мая | |
chunk_019.mp3 | (інверсія, якой звычайна карысталіся, падпісваючы паштоўкі ці агульныя фотаздымкі, відавочна, была выклікана жаданнем паэтызацыі шэрай і непрэстыжнай прафесіі настаўніцы малодшых класаў) | |
chunk_020.mp3 | казала, што, калі гучыць гімн краіны, | |
chunk_021.mp3 | трэба падымацца і слухаць яго стоячы і моўчкі. Сіла словаў гэтай жанчыны, | |
chunk_022.mp3 | якая на той час з'яўлялася увасабленнем нейкага | |
chunk_023.mp3 | боства, была абсалютнай. Дома, пачуўшы па тэлевізіі гімн, | |
chunk_024.mp3 | я падскоквала і да апошніх нотаў стаяла пасярод пакоя, як укопаная. | |
chunk_025.mp3 | Каб мы не забываліся, што партыя і камунізм зрабілі для нас | |
chunk_026.mp3 | (меркавалася, што яны зрабілі наша жыццё шчаслівейшым і вялі нас да светлай будучыні) , | |
chunk_027.mp3 | вакол заўсёды была адпаведная атрыбутыка. | |
chunk_028.mp3 | Так, акцябратамі насілі адмысловыя значкі-зорачкі. | |
chunk_029.mp3 | Іх было некалькі відаў, і можна было выбіраць, які прычапіць да лямкі школьнага фартуха. | |
chunk_030.mp3 | Я неяк выпадкова даведалася, што на значку выява Леніна. | |
chunk_031.mp3 | Володзі Ульянава ў дзяцінстве. | |
chunk_032.mp3 | Мне і ў галаву не магло такое прыйсці. | |
chunk_033.mp3 | Я проста насіла нейкую зорачку | |
chunk_034.mp3 | з чымсьці ўнутры. | |
chunk_035.mp3 | Дэталі, аказваецца, мелі сэнс. | |
chunk_036.mp3 | Здаецца, я нават не разумела, што Ленін - гэта чалавек. | |
chunk_037.mp3 | Асабліва ўлічваючы лозунг у нашым лемантары, дзе буйнымі літарамі было напісана: | |
chunk_038.mp3 | “Ленін жыў! | |
chunk_039.mp3 | Ленін жывы! | |
chunk_040.mp3 | Ленін будзе жыць!” У прадмове да таго ж самага лемантара адразу былі расстаўленыя ўсе прыярытэты, | |
chunk_041.mp3 | каго і ў якім аб'ёме павінны былі любіць дзеці. | |
chunk_042.mp3 | Ты навучышся чытаць і пісаць. Упершыню напішаш самыя дарагія і блізкія для ўсіх нас словы: | |
chunk_043.mp3 | мама, | |
chunk_044.mp3 | Радзіма, | |
chunk_045.mp3 | Ленін. | |
chunk_046.mp3 | Гэтая самая Радзіма была занадта вялікай і абстрактнай. | |
chunk_047.mp3 | Да таго ж сумбуру ў дзіцячыя галовы дадавала наяўнасць дзвюх краінаў | |
chunk_048.mp3 | - БССР і СССР, дзвюх сталiцаў - Мінск і Масква | |
chunk_049.mp3 | i двух гiмнаў - гiмн БССР i гiмн СССР. | |
chunk_050.mp3 | А з шостай раніцы першым па мясцовым радыё гучаў гiмн БССР. | |
chunk_051.mp3 | Але пераключыўшы на агульнасавецкую станцыю, можна было пачуць гiмн СССР. | |
chunk_052.mp3 | Быццам мы жылі паралельна ў двух вымярэннях ці недзе ў жываце драўлянай рускай матрошкі. | |
chunk_053.mp3 | Іх я ніколі не любіла, бо яны цяжка адкрываліся | |
chunk_054.mp3 | і рабілі непрыемны гук, калі неапрацаваны драўляны кант верхняй паловы цёрся аб кант ніжняй паловы. | |
chunk_055.mp3 | Найлепшай матрошкай для мяне была апошняя, | |
chunk_056.mp3 | бо яна не расчынялася і не рыпела, была гладкай і мініяцюрнай, як і БССР | |
chunk_057.mp3 | у параўнанні з СССР. Бяскрайнія прасторы вялікай Радзiмы мяне пужалi, | |
chunk_058.mp3 | і я ніяк не магла пагадзіцца на гэты матрошкавы прынцып і нейкую другаснасць. | |
chunk_059.mp3 | Пытанне самаідэнтыфікацыі было добра прапрацавана тагачаснымі ідэолагамі, | |
chunk_060.mp3 | савецкіх фільмах пра дзяцей часта школьнікі паўсюль хадзілі ў школьнай форме | |
chunk_061.mp3 | ці з піянерскімі гальштукамі, што мяне вельмі здзіўляла. | |
chunk_062.mp3 | Здаралася, наш клас таксама выбіраўся куды на экскурсію ці ў тэатр, | |
chunk_063.mp3 | ці то басейн, але ўсе былі ў звычайным адзенні, | |
chunk_064.mp3 | і нікому не прыйшла б думка завязваць чырвоную піянерскую хустку або ехаць у школьнай форме. | |
chunk_065.mp3 | Я шчыра не разумела, чаму кіношнікі такое паказваюць. Гэта ж няпраўда. | |
chunk_066.mp3 | А пасля заканчэння фільма пісалі год ягонага выхаду, | |
chunk_067.mp3 | і я супакойвала сябе тым, што гэта раней так было, а цяпер троху іначай. | |
chunk_068.mp3 | Улюбёным пытаннем, калі мы з мамай кудысьці ішлі або калі я абціралася на | |
chunk_069.mp3 | кухні, пакуль яна гатавала вячэру, было: | |
chunk_070.mp3 | "Мама, | |
chunk_071.mp3 | а ты ведаеш Леніна?" | |
chunk_072.mp3 | Мне так картела распавесці маме пра тое, што я даведалася ў школе. | |
chunk_073.mp3 | "Не, | |
chunk_074.mp3 | не ведаю", адказвала яна, чым вельмі злавала мяне. | |
chunk_075.mp3 | "Ну як жа? Усе ведаюць Леніна, мама, ты | |
chunk_076.mp3 | што?", не здавалася я. "Я з ім асабіста незнаёмая", была непрыступнай мама. | |
chunk_077.mp3 | Так што размовы на палітычную тэматыку дома не набывалі развіцця. | |
chunk_078.mp3 | Мама чытала іншую літаратуру | |
chunk_079.mp3 | і была далёкая ад Леніна і партыі. | |
chunk_080.mp3 | А вось з мяне мог бы вырасці сапраўдны, шчыры і адданы камуніст. | |
chunk_081.mp3 | Мая наіўнасць і павага да аўтарытэту школы і настаўнікаў рабілі сваю справу. | |
chunk_082.mp3 | Але Савецкі Саюз разваліўся, а я так і засталася піянеркай. | |
chunk_083.mp3 | Аднак гэта ўсё потым. | |
chunk_084.mp3 | А пакуль Ісык-Куль, | |
chunk_085.mp3 | стрыечныя бабулі і дзядулі, цёткі і дзядзькі, іхнія дзеці, іншая краіна і маё апошняе лета перад школай. | |
chunk_086.mp3 | У Фрунзэ мы спыніліся на кватэры майго стрыечнага дзядзькі. | |
chunk_087.mp3 | Ягоная сям'я на той момант кудысьці з'ехала, і ўся прастора належала толькі нам і аднаму сябру сям'і, | |
chunk_088.mp3 | якога не атрымалася нікуды збагрыць, маленькаму сабачку. | |
chunk_089.mp3 | Гэта быў пікінэс, які пачынаў злосна брахтаць, калі я дзьмула яму ў пысу. | |
chunk_090.mp3 | Другой цікавосткай быў магнітафон. Па ім часта спяваў нейкій сіпата дзяркаты мужчынскі голас. | |
chunk_091.mp3 | З усяго рэпертуару маёй улюбёнай стала песня пра путану - начную бабачку. | |
chunk_092.mp3 | І на тое было некалькі прычын. Па першае, я думала, што гэта такі вобраз, | |
chunk_093.mp3 | і песня пра няшчасную дзяўчыну матылька. Прычым я не ведала, хто яна больш - дзяўчына ці матылёк. | |
chunk_094.mp3 | Радок | |
chunk_095.mp3 | "Ну кто же виноват?" гучаў асабліва безнадзейна і здзекліва, намякаючы на тое, што | |
chunk_096.mp3 | ніхто і нічто ўжо не зможа дапамагчы бядачцы. | |
chunk_097.mp3 | Доля няшчаснай путаны, тады путана ў маім уяўленні была падтыпам ці відам матыля | |
chunk_098.mp3 | кшталту адмірала ці паўлінава вока, глыбока кранула маё сэрца, і я шчыра перажывала за яе. | |
chunk_099.mp3 | Расхаджваючы па кватэры, я без аніякага сораму гарлапаніла гэтую песню. | |
chunk_100.mp3 | Скосыя позіркі дарослых пра нешта сведчылі, але мне было ўсё адно. |
End of preview. Expand
in Data Studio
README.md exists but content is empty.
- Downloads last month
- 5